
Смірнова Ларыса Міхайлаўна,
загадчык упраўлення
Тэл.: (375 17) 292-66-94
Email: buhgalter@belmapo.by
Группа па ўліку банковскіх аперацый
Группа па ўліку зарабатнай платы
Планава-фінансавы аддзел
Сектар планавання фінансавай дзйнасці і уліку фактычных расходаў па расходаў па НДДК (Т) Р
Бухгалтар па ўліку матэрыялаў, асноўных сродкаў
Улік разлікаў за пражыванне ў інтэрнаце
Выстаўленне ЭРФ
Улік разлікаў па навучэнню ў клінічнай ардынатуры, аспірантуры
Касір
Звестак аб бухгалтэрыі даваеннага перыяду не захавалася. У пасляваенныя гады бухгалтарскую службу БелМАПА узначальвалі: С. Бранец (1945–1947 гг.), С. Д. Рабцэвіч (1947 г.), Б. Я. Кантаровіч (1947 г.), Ш. Д. Сухадрэў (1947–1948 гг.), С. І. Іваненка (1948–1951 гг.), А. І. Шкадзюк (1951–1955 гг.), А. А. Клыга (1955–1957 гг.), М. Д. Пісараў (1957–1971 гг.), Г. С. Купрык (1971–1977 гг.), Н. Л. Ярафеева (1977–1989 гг.), Ж. М. Баброва (1990–1999 гг.), Л. І. Бажанкова (1999–2009 гг.), Л. М. Смірнова — з 2009 г. па сённяшні дзень.
Штатная колькасць бухгалтарскай службы акадэміі ў 2011 г. склала 15 чалавек. У 2010 была ўкаранёна сучасная праграма для вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці 1С «бухгалтэрыя» (в.7.7).
У сучасных умовах да прафесіі бухгалтара прад'яўляюцца сур'ёзныя патрабаванні. Гэта не толькі веданне камп'ютарных праграм, нарматыўных прававых актаў, метадычных і нарматыўных матэрыялаў па арганізацыі бухгалтарскага ўліку і складання справаздачнасці, але і метадаў эканамічнага аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці, арганізацыі дакументазвароту, асноў эканомікі арганізацыі працы і кіравання. Таму сёння бухгалтара ўжо ніхто не назаве рахаўніком, пазбаўленым індывідуальнасці. Акрамя таго, гэта вельмі адказная і карпатлівая праца, якая патрабуе пастаяннай увагі.
Асноўнымі задачамі бухгалтарскай службы БелМАПА з'яўляюцца забеспячэнне сістэматычнага кантролю за ходам выканання каштарысаў расходаў падраздзяленнямі і службамі акадэміі, стану разлікаў з прадпрыемствамі і арганізацыямі, захаванасці грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцяў, правільнай арганізацыі бухгалтарскага ўліку, кантролю за мэтавым і эканомным расходаваннем сродкаў у адпаведнасці з адкрытымі крэдытамі і іх прызначэннем, налічэнне выплат у тэрмін заработнай платы, складанне і прадстаўленне ва ўстаноўленыя тэрміны бухгалтарскай справаздачнасці, сістэматычная зверка палажэнняў, інструкцый, метадычных указанняў па пытаннях уліку і справаздачнасці, іншых нарматыўных дакументаў, якія адносяцца да кампетэнцыі бухгалтарскай службы.
ЦIТ БелМАПА ©