Шалькевіч Леанід Валянцінавіч

доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры дзіцячай неўралогіі

Нарадзіўся ў г. Мінску. Працоўную дзейнасць пачаў з працы санітарам аперацыйнага блока Мінскай гарадской клінічнай атарыналарінгалагічнай бальніцы. У 1996 г. скончыў педыятрычны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля стажыроўкі па неўралогіі з 1997 г. па 1999 г. працаваў лекарам-неўролагам псіханеўралагічнага аддзялення для нованароджаных 7-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.

Працуе на кафедры дзіцячай неўралогіі БелМАПА з 1999 году, спачатку на пасадзе асістэнта, з 2007 г. - дацэнта, а са студзеня 2011 год з'яўляецца загадчыкам кафедры.

Кандыдацкую дысертацыю «Міястэніі ў дзяцей і падлеткаў (асаблівасці клінікі, дыягностыкі і лячэння)» абараніў ў 2000 г. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2008 г. Доктарскую дысертацыю «Эпілепсія ў дзяцей: асаблівасці пачатковых праяў, камарбідныя станы, прагноз стартавай тэрапіі і медыцынская рэабілітацы» абараніў у 2020 г. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 2021 г. Лекар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, атрыманай па неўралогіі.

Прайшоў стажыроўку па эпілепталогіі і агульнай неўралогіі на медыцынскім факультэце Масарыкскага універсітэта г. Брно (Чэхія, 2004 г.), навучанне ў Парыжскім інстытуце міялогіі (Францыя, 2008 г.), стажыроўку ў ЗША (2014 г.).

Галоўны дзіцячы неўролаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай неўралогіі. Эксперт Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь па пытаннях ранняга ўмяшання. Член Рэспубліканскай кваліфікацыйнай камісіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кансультант Рэспубліканскага цэнтра экстраннай медыцынскай дапамогі, член Рэспубліканскай экспертнай камісіі па медыцынскай тэхніцы.

Л. В. Шалькевіч актыўна займаецца навуковай дзейнасцю. Быў выканаўцам у трох навукова-даследчых работах і кіраўніком двух у рамках выканання дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграм Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў двух кандыдатаў медыцынскіх навук.

Неаднаразова запрашаўся для чытання лекцый і правядзення майстар-класаў па дзіцячай неўралогіі за мяжой (Расія, Манголія, Казахстан, Азербайджан).

Галіна навуковых інтарэсаў ахоплівае неўралогію нованароджаных і дзяцей ранняга ўзросту, асаблівасці клінікі і лячэння эпілепсіі ў дзяцей і падлеткаў, інавацыйныя метады лячэння дзяцей з дзіцячым цэрэбральным паралічам.

Член арганізацыйных камітэтаў шэрагу міжнародных кангрэсаў і рэспубліканскіх канферэнцый і семінараў.

Член Беларускага таварыства неўролагаў і нейрахірургаў, Еўрапейскага таварыства дзіцячых неўролагаў, Міжнароднай асацыяцыі дзіцячай неўралогіі.

Член рэдакцыйных Саветаў часопісаў «Неўралогія і нейрахірургія. Усходняя Еўропа» (Беларусь), «Міжнародны неўралагічны часопіс» (Украіна), англамоўных «E-Cronicon Open Access Paediatrics (EC Pediatrics)» і «BAOJ Pediatrics».

Аўтар і сааўтар больш за 200 друкаваных работ у Беларусі, Расіі, Украіне і далёкім замежжы, сярод якіх 1 падручнік, 3 манаграфіі: «Патагенетычны і электра-клінічны палімарфізм эпілепсіі: рэдкія і атыповыя эпілептычныя сіндромы дзіцячага ўзросту» (2015), «Аднакратны сутаргавы прыступ ў дзяцей» (2016), «Эпілептычныя парушэнні сімптаматычнага генезу ў дзіцячым узросце» (2018), 5 клінічных кіраўніцтваў для лекараў: «Дзіцячая анестэзіялогіі, рэаніматалогія і інтэнсіўная тэрапія» (2011), «Кіраўніцтва па неадкладным станаў у дзяцей» (2012), «Дзіцячая неўралогія: клінічныя рэкамендацыі» (2015), «Федэральнае кіраўніцтва па дзіцячай неўралогіі» (2016), «Эпілепсія ў дзяцей. Рэдкія і атыповыя формы» (2018), 35 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Падрыхтаваў 7 інструкцый па ўжыванні, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя РБ, аўтар 12 патэнтаў на вынаходніцтвы, 31 рацыяналізатарскую прапанову.

Узнагароджаны Ганаровай Граматай Міністэрства Аховы здароўя РБ (2018), Ганаровымі граматамі Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама (2009, 2011), медалямі «Гіпакрат» (Расія, 2012), «За працу ў імя жыцця» (Расія, 2014), юбілейным медалём «70 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. » (Рэспубліка Беларусь, 2016).

 

Установы вышэйшай адукацыі


ЦIТ БелМАПА ©

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта).
Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «Принять», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных
OK