Педыятрычны факультэт

Вольга Рыгораўна Радцэвіч
Дэкан факультэта - дацент, к.м.н.
Адрас:  вул. П. Броўки, 3, 220013, г. Мінск (БелМАПА)
Спецыяліст дэканата: Мурашова Марыя Аляксандраўна
Телефон:  (+375 17) 311-27-07

Педыятрычны факультэт - структурнае падраздзяленне БелМАПА, у склад якога ўваходзяць 12 кафедр.

Адкрыццё педыятрычнага факультэта ў структуры БелМАПА звязана з неабходнасцю далейшага ўдасканалення лячэбна-прафілактычнай дапамогі дзецям і падлеткам, развіцця спецыялізаванай дапамогі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.

Гэта абумоўлена ростам многіх назалагічных форм паталогіі дзіцячага ўзросту, неабходнасцю арганізацыйна-метадычнага і кансультатыўна-лячэбнага кіраўніцтва, неабходнасцю наладжвання цеснага ўзаемадзеяння з педыятрычнымі кафедрамі ВНУ Рэспублікі і іншых краін.

Цяпер на педыятрычным факультэце функцыянуюць 12 кафедр.

Звяртае на сябе ўвагу ўдала прадуманая і сфарміраваная структура факультэта з усімі кафедрамі, якія ўваходзяць у яго склад, што дазваляе ажыццяўляць міждысцыплінарны падыход да фарміравання здароўя дзіцяці.

Сёння педыятрычны факультэт БелМАПА уяўляе сабой:

  • адзіны каардынацыйны навучальна-метадычны цэнтр перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў педыятрычнага профілю практычна па ўсіх дзіцячых спецыяльнасцях;
  • цэнтр па арганізацыйна-метадычным кіраўніцтве і кансультатыўна-лячэбнай дапамозе дзіцячаму насельніцтву, далейшаму ўдасканаленню лячэбна-прафілактычнай работы, развіццю спецыялізаванай дапамогі дзецям і падлеткам;
  • прафесарска-выкладчыцкі склад педыятрычнага факультэта БелМАПА забяспечвае выкладанне і аказанне лячэбна-кансультатыўнай дапамогі з пазіцый абароны правоў дзіцяці з моманту зачацця і на працягу ўсяго перыяду жыцця.

Штогод на педыятрычным факультары праводзіцца звыш 180 курсаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, на якіх вучацца больш за 3 000 слухачоў.

Цяпер на кафедрах факультэта працуюць 102 чалавекі прафесарска-выкладчыцкага складу, з якіх 12 прафесараў, 73 дацэнты і 22 асістэнты і старшыя выкладчыкі.

Навуковым напрамкам кафедраў педыятрычнага факультэта з'яўляецца выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных тэхналогій і інтэгратыўных тэрапеўтычных метадалогій у дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы захворванняў дзіцяча-падлеткавага ўзросту.

Гэтай праблеме прысвечаны шэраг навуковых прац і вучэбна-метадычных распрацовак супрацоўнікаў. Назапашаны неабходны багаж вучэбна-метадычнай літаратуры для практычных урачоў па розных раздзелах педыятрыі. Створаны сучасныя тэхнічныя сродкі навучання: электронная прэзентацыя навучальнага матэрыялу, схемы дыягнастычных алгарытмаў і сучаснай тэрапіі захворванняў дзіцяча-падлеткавага ўзросту, сітуацыйныя задачы.

На кафедрах факультэта ажыццёўлена мадэрнізацыя асвятлення некаторых традыцыйных тэм, а выкарыстанне Інтэрнэту і іншых электронных навінак пашырыла магчымасці ў кансультаванні, дыягностыцы і лячэнні захворванняў дзіцячага ўзросту.

На факультэце вядзецца інтэнсіўная падрыхтоўка навуковых і педагагічных кадраў, у дактарантуры і аспірантуры.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедр факультэта ўносіць важкі ўклад у лячэбна-кансультатыўную работу ўстаноў аховы здароўя горада Мінска і Рэспублікі.

 

Учреждения высшего образования


ЦИТ БелМАПО ©

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта).
Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «Принять», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных
OK