Навукова-тэхнічны савет

Навукова-тэхнічны савет (НТС) дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (БелМАПА) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам навукова-даследчай часткі (далей — НДЧ) акадэміі і утвораны ў мэтах шырокага абмеркавання і выпрацоўкі рэкамендацый па рашэнні найважнейшых пытанняў навуковай дзейнасці БелМАПА па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы:

  • распрацоўкі новых тэхналогій дыягностыкі, прафілактыкі, лячэння і рэабілітацыі, а таксама новых і імпартазамяшчальных вырабаў медыцынскага прызначэння;
  • вывучэння малекулярна-біялагічных асноў культывавання і распрацоўкі новых тэхналогій трансплантацыі ствалавых клетак;
  • распрацоўкі і ўдасканалення новых форм і метадаў прафілактыкі інваліднасці, медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі хворых і інвалідаў;
  • вывучэння ўплыву фізічных, хімічных і біялагічных фактараў асяроддзя пражывання на арганізм, пошуку эфектыўных шляхоў карэкцыі працэсаў, якія абумаўляюць парушэнне стану здароўя, пры распаўсюджаных захворваннях чалавека;
  • ацэнкі функцыянальнага стану арганізма спартсменаў, распрацоўкі спосабаў кантролю і аднаўлення працаздольнасці ў спорце вышэйшых дасягненняў;
  • эфектыўнай падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

НТС БелМАПА у сваёй навуковай дзейнасці кіруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, нарматыўна-прававымі актамі і дакументамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Статутам акадэміі і Палажэннем аб навукова-даследчай часткі (НДЧ) БелМАПА, а таксама дадзеным Палажэннем.

НТС БелМАПА фармуецца са складу вядомых навукоўцаў, прадстаўнікоў факультэтаў, прафесарска-выкладчыцкага складу і навуковых падраздзяленняў НДЧ.

У склад НТС могуць быць уведзеныя па ўзгадненні прадстаўнікі дзяржаўных органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, навуковых і іншых арганізацый (незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці, навукова-тэхнічных таварыстваў), навукоўцаў і спецыялістаў ва ўсталяванай сферы дзейнасці БелМАПА. Ратацыя членаў НТС праводзіцца не радзей 1 разу ў год з абнаўленнем не менш 1/3 яго колькаснага складу. Персанальны склад НТС БелМАПА, яго структура і Палажэнне аб ім зацвярджаюцца рэктарам БелМАПА.

Палажэнне аб Навукова-тэхнічным савеце БелМАПА

Установы вышэйшай адукацыі


ЦIТ БелМАПА ©

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта).
Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «Принять», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных
OK