Кафедра інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый

Горбіч Юрый Леанідавіч
загадчык кафедры, дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук, лекар-інфекцыяніст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Адрас: 220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 76 (УАЗ «Гарадская інфекцыйная клінічная бальніца»), 1-ы корпус.
Тэлефон:
 +375 (17) 237-75-17.
E-mail:
 childhood_infections@belmapo.by

 

Супрацоўнікі кафедры

  • Ключарова Ганна Аляксандраўна, д.м.н., прафесар
  • Кішкурна Алена Пятроўна, к.м.н., дацэнт
  • Клімовіч Наталля Уладзіміраўна, к.м.н., дацэнт
  • Аскірка Ганна Мікалаеўна, к.м.н., дацэнт
  • Рыбак Наталля Анатольеўна, к.м.н., дацэнт
  • Комір Вікторыя Уладзіміраўна, асістэнт
  • Падута Дзмітрый Сяргеевіч, асістэнт
  • Дзядкоў Аляксандр Уладзіміравіч, асістэнт
  • Барчанка Таццяна Ягораўна, лабарант
  • Шпак Ала Іванаўна, лабарант

Адрасы клінічных баз: 

  1. 220018, г. Мінск, вул. Якубоўскага, 53 (УАЗ «Гарадская дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца» г. Мінска).
    Тэлефон: +375 (17) 365-55-89.

  2. 220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 76 (УАЗ «Гарадская інфекцыйная клінічная бальніца» г. Мінска)
    Тэлефон: +375 (17) 334-79-63.

Гісторыя кафедры

Кафедра інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў (БелДІУВа) была заснавана ў 1939 годзе на базе Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Пачатак працы кафедры цесна звязаны з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі кафедры З.А. Каплан і Ю.С. Клейн былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, аказвалі медыцынскую дапамогу байцам Чырвонай Арміі і грамадзянскаму насельніцтву, былі ўдастоены ваенных узнагарод (З.А. Каплан - медаль "За доблесную працу ў ВАВ 1941-45 гг."; Ю.С. Клейн - медалі " За доблесную працу ў ВАВ 1941–45 гг.», «30 гадоў перамогі ў ВАВ», значок «50 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»).

У пасляваенныя гады кафедра аднавіла сваю працу на базе Мінскай інфекцыйнай бальніцы. У 1944-1955 гг. яе ўзначальваў па сумяшчальніцтве прафесар Вячаслаў Віктаравіч Касмачэўскі, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

У 1960-64 гг. на пасаду загадчыка кафедры была абрана прафесар Марыя Мікалаеўна Бяссонава, адэскі педыятр. Пад яе кіраўніцтвам работа кафедры была накіравана на вывучэнне клінікі, патагенезу і лячэння дзіцячых інфекцый, рахіту, пнеўманіі, змяненняў сардэчна-сасудзістай сістэмы пры вострым поліяміеліце і функцыі дыхання пры туберкулёзным менінгіце ў дзяцей.

З 1964 г. па 1987 г. кафедру ўзначальвае прафесар Надзея Васільеўна Бондарава. Пад яе кіраўніцтвам арганізуецца на базе Мінскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы першае ў СССР аддзяленне рэанімацыі для інфекцыйных хворых. Кафедра прадстаўляе цэлы шэраг навукова-практычных напрамкаў: дыягностыка, лячэнне вострых і хранічных вірусных гепатытаў, інтэнсіўная тэрапія інфекцыйных хворых, карэкцыя водна-солевага абмену пры дэгідратацыі ў дзяцей першага года жыцця, карэкцыя кіслотна-асноўнага стану ў дзяцей першага года жыцця, асаблівасці плыні дызентэрыі Зоне, фармакалогія дыфтэрыйнай інтаксікацыі, інфекцыйна-таксічны шок, клініка і лячэнне трыхінелёзу, адзёру, краснухі, язвавых калітаў, антыбіётыкатэрапія пры інфекцыйных захворваннях, вакцынатэрапія поліяміеліту.

З 1972 года БелДІУУ становіцца Саюзным, у сувязі з чым павялічваецца колькасць цыклаў і з'яўляюцца новыя цыклы, у тым ліку па рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі ў інфекцыйнай клініцы, наладжаны выязныя цыклы ў Сярэдняй Азіі, на Далёкім Усходзе, у рэгіёнах БССР.

Кафедра пашыраецца і, разам з дасведчанымі супрацоўнікамі: прафесарам Б.М. Разенманам, дацэнтам Ж.А. Дзіцем, асістэнтам Ю.С. Клейн, - асістэнтамі абіраюцца ўрач-рэаніматолаг Мінскай інфекцыйнай бальніцы Г.І. Малькавец, урач Мінскай інфекцыйнай бальніцы А.А. Ключарова, аспірант кафедры А.К. Герашчанка, урач-рэаніматолаг Мінскай інфекцыйнай бальніцы Н.М. Шаўлаў, і ўрач-рэаніматолаг Дзіцячага хірургічнага Цэнтра І.У. Пятровіч.

У 1987 годзе кафедру ўзначаліў прафесар Жан Аляксандравіч Рабёнак. Пад кіраўніцтвам прафесара Ж.А. Рабёнка ўдасканальваліся метады дыягностыкі і лячэнні кішачных інфекцый, вывучаліся механізмы патагенезу і асаблівасці дыягностыкі ВІЧ-інфекцыі. Найбольш плённы перыяд у навуковай і клінічнай дзейнасці прафесара Жана Аляксандравіча быў звязаны з вывучэннем праблемы сепсісу. Ён арганізаваў першы ў рэспубліцы кансультатыўны сэптычны цэнтр. І хоць асобная клінічная структура не была створана, ён ініцыяваў эфектыўную кансультатыўную дапамогу гэтаму няпростаму кантынгенту пацыентаў. У 1992 годзе пад яго кіраўніцтвам кафедра пераехала на новую клінічную базу - Гарадскую дзіцячую інфекцыйную клінічную бальніцу г. Мінска. На кафедру прыйшла к.м.н., асістэнт В.П. Шаўчэнка, якую ў 1998 годзе абралі дацэнтам кафедры.

У 1998 годзе кафедру ўзначаліла прафесар Ганна Аляксандраўна Ключарова. Пры яе непасрэдным удзеле ў Гарадской дзіцячай інфекцыйнай бальніцы г. Мінска ў 1998 годзе арганізаваны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр па дыягностыцы і лячэнні хранічных вірусных гепатытаў, у 1999 г. - Рэспубліканскі дзіцячы гепаталагічны цэнтр. На кафедру прыходзяць асістэнты Ю.М. Хведчын, А.М. Аскірка, Н.У. Галабародзька і А.П. Кішкурна, якія ў далейшым абараняюць кандыдацкія дысертацыі. А.М. Аскірка, Н.У. Галабародзька і А.П. Кішкурна працягваюць працу на кафедры на пасадах дацэнтаў.

У верасні 2005 года праведзена рэарганізацыя Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, і на базе кафедры былі сфарміраваны дзве кафедры: кафедра інфекцыйных хвароб (заг. каф., д.м.н., прафесар В.А. Мацвееў) на базе УАЗ «Гарадская інфекцыйная клінічная бальніца» г. Мінска і кафедра дзіцячых інфекцыйных хвароб, якую ўзначаліла д.м.н., прафесар А.А. Ключарова, на базе УАЗ "Гарадская дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца" г. Мінска.

Пад кіраўніцтвам прафесара Уладзіміра Аркадзьевіча Матвеева актыўна пачалося супрацоўніцтва з РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі, праводзіліся даследаванні парвавіруснай інфекцыі, а таксама распрацоўкі па дыягнастычных алгарытмах у вызначэнні груп рызыкі па цяжкай плыні інфекцый. На кафедры пачаў працаваць прафесар С.У. Жаўрук, работы якога ўнеслі істотны ўклад у новыя падыходы да прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння ВІЧ-інфекцыі і парэнтэральных вірусных гепатытаў.

У 2010 годзе кафедры зноў аб'ядналіся, утварыўшы кафедру інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый, якая размясцілася на базе абодвух інфекцыйных стацыянараў горада, якую ўзначаліла прафесар А.А. Ключарова.

З 2019 года кафедру ўзначальвае дацэнт Юрый Леанідавіч Горбіч.

На кафедры праводзіцца перападрыхтоўка ўрачоў тэрапеўтычнага і педыятрычнага профіляў па спецыяльнасці "інфекцыйныя хваробы", а таксама павышэнне кваліфікацыі ўрачоў-інфекцыяністаў, урачоў-педыятраў, урачоў-тэрапеўтаў, урачоў агульнай практыкі і ўрачоў усіх спецыяльнасцей, якія ў рамках сваёй прафесійнай дзейнасці звязаны з назначэннем антымікробнай тэрапіі, дыягностыкай і дыферэнцыяльнай дыягностыкай інфекцыйнай паталогіі.

Асноўныя напрамкі навукова-даследчай працы

  • дыягностыка, прагноз і лячэнне хранічных вірусных гепатытаў;
  • дыягностыка і лячэнне ротавіруснай інфекцыі;
  • асаблівасці дыягностыкі, клінікі і лячэнні ВІЧ-інфекцыі;
  • дыягностыка, клініка парвовіруснай В19 інфекцыі ў імунакампетэнтных і імунакампраметаваных пацыентаў;
  • сучасная вакцынапрафілактыка;
  • інфекцыйныя ўскладненні ў пацыентаў з імунасупрэсіяй і трансплантацыя;
  • асаблівасці патагенезу, дыягностыкі і лячэння сепсісу;
  • асаблівасці дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі інфекцый, выкліканых Clostridioides difficile;
  • COVID-19: дыягностыка, лячэнне і прафілактыка.

Кафедра шырока прыцягвае да навуковай работы практычных урачоў бальніц і лячэбна-прафілактычных устаноў Рэспублікі.

Медыцынская дзейнасць кафедры

Кафедра інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый размешчана на базах дзвюх інфекцыйных клінічных бальніц г. Мінска (дарослай і дзіцячай), якія адначасова з'яўляюцца на функцыянальнай аснове Рэспубліканскімі цэнтрамі інфекцыйнай паталогіі для пацыентаў адпаведных узроставых груп з усёй Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, супрацоўнікі кафедры на пастаяннай аснове аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам УАЗ "Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі" г. Мінска і ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі".

Большасць работнікаў кафедры ажыццяўляе кансультатыўныя выезды ў арганізацыі аховы здароўя Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь у рамках заявак Рэспубліканскага цэнтра экстранай медыцынскай дапамогі і аддзялення экстранай і планавай кансультатыўнай дапамогі УАЗ "Мінская абласная клінічная бальніца".

Работнікі кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый таксама прыцягваюцца да ўдзелу ў рабоце камісій Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, выкананні складаных медыцынскіх судовых экспертыз.

Супрацоўнікі кафедры ўдзельнічаюць у аказанні медыцынскай дапамогі найболей складаным пацыентам з інфекцыйнай паталогіяй. Асаблівая ўвага надаецца лячэнню вірусных гепатытаў, ВІЧ-інфекцыі, інфекцый у імунакампраметаваных пацыентаў, сепсісу, інфекцыйнага эндакардыту, інфекцый, звязаных з аказаннем медыцынскай дапамогі, антымікробнай тэрапіі ў пацыентаў у крытычных станах.

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці кафедры з'яўляецца аптымізацыя аказання медыцынскай дапамогі як дарослым пацыентам, так і дзецям з інфекцыйнымі захворваннямі, прафілактыка іх узнікнення, інфекцыйны кантроль.

Кафедра актыўна падтрымлівае падрыхтоўку ўрачоў у клінічнай ардынатуры па спецыяльнасці "Інфекцыйныя хваробы" і мае ўнікальную магчымасць падрыхтоўкі як урачоў тэрапеўтычнага, так і ўрачоў педыятрычнага профілю па дадзенай спецыяльнасці. Штогод на кафедры праходзяць навучанне ў вочнай або вочна-завочнай формах навучання больш як 5 клінічных ардынатараў з арганізацый аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама з краін блізкага і далёкага замежжа.

Артыкулы і публікацыі
 

Установы вышэйшай адукацыі


ЦIТ БелМАПА ©

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта).
Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «Принять», пользователь подтверждает, что ознакомился с условиями Политики обработки персональных данных
OK