
Камышнікаў Уладзімір Сямёнавіч
заг. кафедры, д.м.н., прафесар
Адрас: Мінскі р-н, пас. Лясны, 31 (корпус ЦНІЛ)
Тэлефоны: (+375 17) 270-95-86, 365-34-13, 390-35-91
Кафедра клінічнай лабараторнай дыягностыкі створана ў Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў 20 красавіка 1970 г., калі на пасаду яе загадчыка быў абраны доктар медыцынскіх навук прафесар В.Г. Колб, які ўзначальваў кафедру да сярэдзіны 1999 г. У ліпені 1970 году на пасаду асістэнта кафедры быў абраны У. С. Камышнікаў, які ў ліпені 1999 г. стаў загадчыкам кафедры.
Базай кафедры з 1970 па 1971 год быў біяхімічны аддзел НДІ туберкулёзу МЗ РБ. 20 красавіка 1971 г. кафедра перамясцілася на базу лабараторна-дыягнастычнага аддзялення Дарожнай бальніцы Мінска, дзе на працягу 16 гадоў (па пачатак сакавіка 1987 г.) адбывалася яе далейшае станаўленне. 5 сакавіка 1987 г. кафедра перамясцілася ў пабудаваны ў пасёлку «Лясны» (Бараўляны) корпус ЦНІЛ, адмыслова прызначаны для выканання навуковых даследаванняў і размешчаны ў цэнтры комплексу з сямі лячэбна-прафілактычных і медыцынскіх навукова-даследчых устаноў рознага профілю, а менавіта двух РНПЦ, двух абласных бальніц, шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ім. П. М. Машэрава, Мінскай раённай бальніцы і супрацьтуберкулёзнага дыспансэра Мінскай вобласці.
Асноўныя формы заняткаў - лекцыі, семінары, практычныя заняткі. На практычных занятках слухачы знаёмяцца з тэхналогіяй выканання клініка-лабараторных даследаванняў, асвойваюць уніфікаваныя і спецыяльныя метады лабараторнага аналізу, атрымліваюць звесткі па інтэрпрэтацыі вынікаў выкананых даследаванняў.
ЦIТ БелМАПА ©