
Тэлефон: (+375 17) 292-04-63
E-mail: biblio@belmapo.by
Дакументальны фонд налічвае звыш 100 тыс. адзінак захоўвання:
Традыцыйныя (картачныя) каталогі і картатэкі з'яўляюцца складовай часткай даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі і ўяўляюць сабой сукупнасць планамерна арганізаваных, узаемазвязаных каталогаў і картатэк, найважнейшым прызначэннем якіх з'яўляецца больш дакладнае і поўнае раскрыццё дакументальнага фонду.
Алфавітны каталог
Размешчаны ў адкрытым доступе ў чытальнай зале. Храналагічны ахоп з 1946 г. па цяперашні час. Уключае бібліяграфічныя запісы кніг на рускай мове. Арганізаваны ў алфавіце аўтараў і загалоўкаў.
Прадметны каталог (1946–1991)
Размешчаны ў адкрытым доступе ў чытальнай зале. Вядзецца з 1968 г. Храналагічны ахоп з 1946 г. па 1991 г. Уключае бібліяграфічныя запісы кніг, выданняў, аўтарэфератаў дысертацый, артыкулаў з часопісаў на рускай мове. Адлюстроўвае фонд літаратуры па медыка-біялагічных навуках. Арганізаваны па рубрыкатары прадметных рубрык ДЦНМБ. Парадак расстаноўкі картак ўнутры рубрык па відах выданняў: кнігі, аўтарэфераты дысертацый, артыкулы з часопісаў. Унутры відаў выданняў расстаноўка картак у алфавіце аўтараў і загалоўкаў.
Прадметны каталог (1991–2015)
Размешчаны ў адкрытым доступе ў чытальнай зале. Вядзецца з 1991 года. Храналагічны ахоп з 1991 г. па 2015 г. Уключае бібліяграфічныя запісы кніг, выданняў, аўтарэфератаў дысертацый, артыкулаў з часопісаў на рускай мове. Адлюстроўвае фонд літаратуры па медыка-біялагічных навуках. Арганізаваны па рубрыкатары прадметных рубрык MESH. Парадак расстаноўкі картак ўнутры рубрык па відах выданняў: кнігі, аўтарэфераты дысертацый, артыкулы з часопісаў. Унутры відаў выданняў расстаноўка картак у алфавіце аўтараў і загалоўкаў.
Сістэматычны каталог
Размешчаны ў адкрытым доступе ў чытальнай зале. Храналагічны ахоп з 1968 г. па 2015 г. Уключае бібліяграфічныя запісы кніг на рускай мове. Адлюстроўвае фонд літаратуры па прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх і гуманітарных навуках; фонд мастацкай літаратуры. Арганізаваны па табліцах ББК для масавых бібліятэк.
Картатэка аўтарэфератаў
Размешчаны ў адкрытым доступе ў чытальнай зале. Вядзецца з 1968 года. Храналагічны ахоп з 1946 г. па 2015 г. Уключае бібліяграфічныя запісы аўтарэфератаў дысертацый на рускай мове. Адлюстроўвае фонд аўтарэфератаў дысертацый медыка-біялагічных навуках. Арганізаваны ў алфавіце аўтараў.
Перыядычныя выданні 2010 года
Перыядычныя выданні 2011 года
Перыядычныя выданні 2012 года
Перыядычныя выданні 2013 года
Перыядычныя выданні 2014 года
Перыядычныя выданні 2015 года
Перыядычныя выданні 2016 года
Перыядычныя выданні 2017 года
Перыядычныя выданні 2018 года
Перыядычныя выданні 2019 года
Перыядычныя выданні 2020 года
Перыядычныя выданні 2021 года
Библиографический указатель литературы, поступившей в библиотеку БелМАПО с 1999–2006 гг.
Библиографический указатель литературы, поступившей в библиотеку БелМАПО с 2007–2014 гг.
Библиографический указатель литературы, поступившей в библиотеку БелМАПО в 2015–2017 гг.
Прэйскурант цэн на платныя паслугі
Рэдагаванне бібліяграфічных спісаў
Вучэбная і навуковая літаратура для камплектавання дакументальнага фонду бібліятэкі набываецца на падставе пісьмовых заявак ад кафедраў і структурных падраздзяленняў БелМАПА.
Паважаныя загадчыкі кафедрамі, просім Вас своечасова адсочваць сітуацыю з забяспечанасцю профільных навучальных дысцыплін вучэбнай літаратурай і прадастаўляць заяўкі на набыццё новай літаратуры, звяртаючыся да сайтаў выдавецтваў.
Пры запаўненні заяўкі на набыццё вучэбнай літаратуры, прызначанай для забеспячэння навучальнага працэсу, варта мець на ўвазе наступнае:
Навуковая литаратура камплектуецца па профілі навукова-даследчай дзейнасці акадэміі ў колькасці 1-3 экз.
ЗАЯЎКА на вучэбную літаратуру для бібліятэкі БелМАПА
ЗАЯЎКА на навуковую літаратуру для бібліятэкі БелМАПА
Для афармлення падпіскі на перыядычныя выданні прапануем выкарыстоўваць каталогі падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі Белпошты:
ЦIТ БелМАПА ©