Аб акадэміі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі» — адзін з найстарэйшых ВНУ ў СНД, запрашае для павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі лекараў, педагогаў, навукоўцаў і іншых спецыялістаў, якія працуюць у сістэме аховы здароўя, а таксама для навучання ў дактарантуры, аспірантуры і клінічнай ардынатуры айчынных і замежных спецыялістаў.

Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА) заснавана ў 1931 годзе. Сёння гэта унікальны вучэбна-педагагічны і навуковы цэнтр, які з'яўляецца вядучай установай дадатковай адукацыі дарослых рэспублікі  ў сваёй галіне.

На 52 кафедрах акадэміі штогод павышаюць сваю кваліфікацыю больш за 18 тысяч лекараў. У дактарантуры, аспірантуры і клінічнай ардынатуры навучаецца каля 500 лекараў, уключаючы замежных грамадзян з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Блізкага Ўсходу.

Акадэмія валодае значным навукова-педагагічным кадравым патэнцыялам. Гэта 2 акадэміка НАН Беларусі, 2 члена-карэспандэнта НАН Беларусі, 81 доктар і 273 кандыдата медыцынскіх навук.

У акадэміі функцыянуюць 4 факультэты:

  • хірургічны;
  • педыятрычны;
  • тэрапеўтычны;
  • факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя.

Навукова-педагагічныя кадры рыхтуюцца на базе навукова-даследчай лабараторыі, дзе створаны і акрэдытаваны Цэнтр калектыўнага карыстання унікальным навуковым абсталяваннем. Дзякуючы магутнаму інтэлектуальнаму патэнцыялу, ўнікальнаму матэрыяльна-тэхнічнаму аснашчэнню Цэнтра калектыўнага карыстання, акадэмія атрымала заслужанае прызнанне як база падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі і стварэння новых медыцынскіх тэхналогій прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння многіх захворванняў і дзе адначасова выконваюцца 159 дысертацыйных даследавання.

Пры акадэміі адкрыты Прафесарскі лячэбна-кансультатыўны цэнтр, які наблізіў высокакваліфікаваную медыцынскую дапамогу да насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Прызнаннем аўтарытэту нашай Акадэміі з'яўляецца ўзаемадзеянне з Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнымі медыцынскімі акадэміямі паслядыпломнай адукацыі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, а таксама Польшчы (Беластоцкая медыцынская акадэмія), Японіі (хірасімскай універсітэт), Турцыі (універсітэты Анкары і Хаджеттепе), Італіі (Міланскі і Балонскі універсітэты).

Электронная книга "История БелМАПО 85 лет" (формат pdf)

Установы вышэйшай адукацыі


ЦIТ БелМАПА ©